Аб’явы душпастырскія: Трэцяя Велікодная нядзеля

Jesus-Good-Shepherd-guides-meЛітургічны каляндар

Чацвер, 8 мая: урачыстасць святога Станіслава, біскупа і мучаніка.

Іншыя аб’явы

  1. Ад 1 мая распачаліся набажэнствы маёвыя, падчас якіх спяваецца літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі і чытаюцца разважанні. Запрашаю сардэчна да ўдзелу ў набажэнствах.
  2. Сёння падчас Святой Імшы а 10.30 заспявае вакальна-інструментальны моладзевы гурт “VIES BONUM” або гурт “Дабро”. Па завяршэнні Імшы адбудзецца невялікі канцэрт гэтага гурта. У сувязі з гэтым, выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якога будзем маліца Літанію да Маці Божай, пераносіцца пасля Святой Імшы а 9.00.
  3. Таксама сёння пасля Святой Імшы а 12.00 адбудзе сустрэча моладзі ТЭЗЭ. Запрашаю прыняць удзел усіх ахвочых.
  4. Сёлета першая святая Камунія адбудзецца 18 мая. Да гэтага сакрамэнту прыступяць восем дзяцей. Сустрэча для гэтых дзяцей адбудзецца ў наступную нядзелю а 15.00 у капліцы. Гадавіна першай Камуніі мелася быць 11 мая, але будзе 25 мая, як планавалася раней. Бо працэсія Божага Цела, якая планавалася на 25 мая, перанесеная на 1 чэрвеня. Сустрэча для бацькоў дзяцей, якія летась прынялі першую святую Камунію, адбудзецца 11 мая пасля Святой Імшы а 19.00.
  5. Летам ёсць магчымасць выезду ў Польшчу на адпачынак з 14 да 27 ліпеня. Групу маюць скласці дзеці і моладзь узростам ад 7 да 15 гадоў. Ад асобаў, якія хацелі б паехаць, патрабую паведаміць наступныя звесткі: імя, прозвішча — як у пашпарце — лацінкай, дата нараджэння, № пашпарту, адрас рэгістрацыі. У першую чаргу паедуць тыя асобы, якія бралі чынны ўдзел у катэхэзе і ў жыцці парафіі.
  6. Таксама ёсць магчымасць выезду для моладзі ў Францыю на cпатканне моладзі ў Taize “Канікулы з Богам” з 17 да 29 ліпеня. Маршрут пілігрымкі: Мінск — Гродна — Кракаў — Прага — Тэзэ (7 дзён) — Прага — Гродна — Мінск. Кошт пілігрымкі 310 еўра+віза.
  7. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія запрашае ў агульнабеларускую пілігрымку на Святую Зямлю на асвячэнне абраза Маці Божай Будслаўскай 28 чэрвеня. Пілігрымка стане шансам прайсці тымі шляхамі, якімі хадзіў Езус. Запісацца можна да 10 мая па электроннай пошце: mail@jesusby.com, fokr@mail.ru і па тэлефонах:+375 29 355 68 60 — кс. Раман +375 44 534 84 12 — Валерый +375 29 744 69 25 — Валерый +375 29 344 15 48 — Галіна.
  8. Карытас Мінска-Магілеўскай Архідыяцэзіі заклікае да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі, у межах якой збіраюцца прадукты харчавання ў герметычных упакоўках і з тэрмінам дзеяння не менш за год. Акцыя пройдзе пад назвай «Кіло. Бутэлька. Шклянка» Кіло — любыя сыпучыя прадукты: крупы, макароны, цукар і г.д. Бутэлька — сланечнікавы, аліўкавы алей і інш., сокі, сіропы і г.д. Шклянка — любыя кансервы. УВАГА! бутэлькі і шклянкі НЕ павінны быць шклянымі. Прадукты можна прынесці і скласці ў спецыяльныя кантэйнеры з наклейкай Car­i­tas Minsk з 28.04.2014 па 05.05.2014 г. уключна. Сабраныя прадукты будуць размеркаваны паміж: дзецьмі хворымі анкалагічнымі захворваннямі, якія пражываюць на тэрыторыі Карытас са сваімі мамамі; сацыяльнымі цэнтрамі, куды прыходзяць дзеці з праблемных сем’яў, якія не маюць магчымасці сілкавацца дома; сацыяльнымі цэнтрамі, куды прыходзяць людзі з інваліднасцю, якія вучацца самастойна гатаваць сабе ежу; адзінокімі людзьмі сталага ўзросту; іншымі галоднымі і патрабуючымі.
  9. Звяртаюся з вялікай просьбай дапамгчы ў дзяжурстве ў капліцы па суботах з 12.00 да вечаровай Святой Імшы. А таксама вельмі сардэчна прашу ад панядзелка дапамагчы пакасіць і прыбраць касцёльную тэрыторыю. На наступным тыдні падаем дакументы на будаўнічую пляцоўку. Але ў сувязі з тым, што 9 мая распачынаецца чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску, мы абавязаныя прыбраць нашую тэрыторыю.

Падзяка

Вельміі сардэчна дзякую за дагледжаны кветнік каля капліцы. Дзякуй вялікі асобам, якія прыбралі святочную дэкарацыю, а таксама прыбіралі капліцу на гэтым тыдні. Дзякую за дапамогу каля плябаніі. Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі.

Віншаванні

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і  святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…