Аб’явы душпастырскія: 30 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

1 лістапада, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ.

2 лістапада, пятніца – УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ.

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Ва Ўрачыстасць Усіх Святых 1 лістапада і успамін усіх памерлых вернікаў 2 лістапада Святыя Імшы будуць у 8:00, 15:00 і 19:00. А 15 гадзіне памолімся за ўсіх памерлых вяночкам да Божай Міласэрнасці. Нагадваем, што ў 1 лістапада кожны вернік мае абавязак ўдзельнічаць у Святой Імшы. 2 лістапада а 18 гадзіне перад выстаўляным Найсвяцейшым Сакрамэнтам будуць прачытаныя ўсе памерлыя, якія пададзеныя на картках.

  2. Увесь час можна прыносіць выпамінкі і складаць іх ў святароў ў закрыстіі. Ў інтэнцыі памерлых выпісаных ў выпамінках ад 1 па 8 лістапада будуць адрпаўленыя Святыя Імшы ў 19:00, а пасля Імшаў у гэтыя дні ў капліцы будзе адпраўляцца набажэнства за памерлых. Праз ўвесь месяц лістапад ў 18:20 будзем маліцца на ружанцы за душы памерлых напісаных ў выпамінках. Картачкі ляжаць на прыканцы капліцы, а ўсе ахвяры будуць прыдназначаныя на будову.

  3. 3 і 4 лістапада святары наведаюць могілкі. Дакладны расклад знaходзіцца на дошцы аб’яваў, а таксама на саtholic.by і нашай парафіяльнай старонцы loshy­cac­sma.by. Мы будзем на Козыраўскіх могілках (2-гі Германаўскі зав., Мінск), 3 лістапада (субота) ў 12.00 і на могілкі ў Гатава 4 лістапада (нядзеля) ў 15.00.

  4. З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых, адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.

  5. На гэтым тыдні прыпадае: першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

  6. Прыпамінаю, што ў кожную суботу ёсць Святая Імша ў 8 раніцы.

  7. У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.

  8. Ў сувязі з канікуламі ад панядзелка 29 кастрычніка да нядзелі 4 лістапада ўключна катэхэзы і спатканняў міністрантаў ня будзе.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Асаблівым чынам памолімся за Арцыбіскупа Тадэўша Кандрусевіча, які святкуе сёння свае Імяніны. Памолімся за сям’ю Антановіч, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..