Аб’явы душпастырскія: 30 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

28 кастрычніка, панядзелак – Свята св. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў.

1 лістапада, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ.

2 лістапада, субота– УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ.

 

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Ва Ўрачыстасць Усіх Святых 1 лістапада Святыя Імшы будуць у 8:00, 15:00 і 19:00, а ў дзень успаміну усіх памерлых вернікаў 2 лістапада Святыя Імшы будуць у 8:00 і 19:00. А 15 гадзіне памолімся за ўсіх памерлых вяночкам да Божай Міласэрнасці. Нагадваем, што 1 лістапада кожны вернік мае абавязак ўдзельнічаць у Святой Імшы, а таксама ў гэты дзень не абавязвае пост. 2 лістапада а 18 гадзіне перад выстаўляным Найсвяцейшым Сакрамэнтам будуць прачытаныя ўсе памерлыя, якія пададзеныя на картках.
  1. Увесь час можна прыносіць выпамінкі і складаць іх ў святароў ў закрыстіі. Ў інтэнцыі памерлых выпісаных ў выпамінках ад 1 па 8 лістапада будуць адрпаўленыя Святыя Імшы ў 19:00, а пасля Імшаў у гэтыя дні ў капліцы будзе адпраўляцца набажэнства за памерлых. Праз ўвесь месяц лістапад ў 18:20 будзем маліцца на ружанцы за душы памерлых напісаных ў выпамінках. Картачкі ляжаць на прыканцы капліцы, а ўсе ахвяры будуць прыдназначаныя на будову.
  1. 2 і 3 лістапада святары наведаюць могілкі. Дакладны расклад знaходзіцца на дошцы аб’яваў, а таксама на саtholic.by. Мы будзем на могілках у Міханавічах 2 лістапада (субота) у 12:00, 3 лістапада на Козыраўскіх могілках  (2-гі Германаўскі зав., Мінск) (нядзеля) ў 14.00  і  на могілках ў Гатава 3 лістапада (нядзеля) ў 14:30.
  1. З 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых,  адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.
  1. Сёння а 12 гадзіне чатыры хлопца з нашай парафіі будуць устаноўленымі лектарамі.
  1. Заўтра у нашай парафіі адбудзецца візітацыя кананічная нашым Ордэнам Айцоў Міхалітаў. Гэта таксама будзе магчымасць дакрануць перад уладамі нашага Ордэна якія-небудзь сур’ёзныя справы і пытанні, каторыя датычаць нашай парафіі і прадставіць іх 28 кастрычніка на Святой Імшы ў 19:00, на якую ўсіх сардэчна запрашаем.
  2. У наступную нядзелю 3 лістапада на Святой Імшы а 12 гадзіне з рацыі Урачыстасці Ўсіх Святых адбудзецца конкурс на найлепшы касцюм святога.
  1. 4–6 лістапада арганізуюцца “Канікулы з Богам”, якія адбудуцца ў нашым міхаліцкім дзяцяча-моладзевым цэнтры ў Гатава, а 7 лістапада, чацвер, цэлы дзень прысвечаны для міністрантаў і хлопцаў, якія жадаюць імі быць. Збіраемся ў 10 гадзін ў нашай капліцы. Бацькоў просім запісаць дзяцей на картцы пры канцы капліцы альбо ў святароў.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы, за прыбранне лісцце і за памаляванне дзвярэй.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Асаблівым чынам памолімся за Арцыбіскупа Тадэўша Кандрусевіча, які святкуе заўтра свае Імяніны і абходзіць 30 гадавіну біскупскіх пасведчанняў. Памолімся за Маргарыту, за яе бацькоў і хросных з нагоды хросту

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..