Аб’явы душпастырскія: 3 нядзеля звычайная (27.01 — 02.02)

І. Літургічны каляндар

1. Панядзелак, 27 студзеня: святой Анжэлы Мэрычы, панны; благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, біскупа.
2. Аўторак, 28 студзеня: успамін святога Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
3. Серада, 29 студзеня: благаслаўлёнай Баляславы Марыі Лямэнт, панны.
4. Чацвер, 30 студзеня: благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча, святара.
5. Пятніца, 31 студзеня: успамін  святога Яна Боско, святара.
6. Нядзеля, 2 лістапада: свята Ахвяравання Пана; Сусветны дзень кансэкраванага жыцця; Благаслаўленне Свечак (грамніцы).

ІІ. Іншыя аб’явы:

1. Сёння пасля Святой Імшы ў 12:00 адбудзецца спатканне для моладзі Тэзэ.
2. Увага: катэхэза для дзетак, якія вучацца ў сераду, з серады 29 студзеня пераносіцца на пятніцу 31 студзеня. Гэтая змена датычыць толькі гэтага тыдня.

3.1 студзеня прыпадае першая субота месяца, дзень малітваў праз заступніцтва Маці Божай.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі. Дзякую ўсім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касцёла.

ІV. Віншаванні:

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…