Аб’явы душпастырскія: 3 нядзеля Вялікодная

  1. Праз ўвесь гэты месяц пасля Святых Імшаў адпраўляюцца маёвыя набажэнствы.
  1. Сёння пасля Святой імшы а 12:00 гадзіне адбудзецца спатканне для бацькоў, дзеці якіх ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі.
  1. У наступную нядзелю 12 мая а 12:00 гадзіне адбудзецца гадавіна прыняцця Першай Святой Камуніі. У суботу 11 мая ад 18:15 можна будзе прыступіць да споведзі.
  1. Ужо сёння нагадваем, што Першая Святая Камунія адбудзецца 19 мая а 12:00 гадзіне.
  1. У наступную нядзелю ў 15:00 гадзін адбудзецца Святая імша за душы ў чысцы церпячыя.
  1. На гэтым тыдні каэхэзы не будзе.
  1. На гэтым тыдні прыпадае: першы аўторак месяца – дзень малітваў да св. Міхала Арханёла.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і катэхэтычнай залы, і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..