Аб’явы душпастырскія: 3 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

І. Літургічны каляндар

25 cакавіка, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА.

У гэты дзень, як што год, пачатак Духоўнага Ўсынаўлення для тых, хто хацеў бы маліцца да 25 снежня 2019 за ненароджаных дзяцей, a больш дакладна за дзетак, якім пагражае аборт.

Святыя Імшы ў гэты дзень ў 8:00 і 19:00.

IІ.Іншыя аб’явы

  1. Кожную пятніцу Вялікага Посту вельмі сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 19 гадзін, а пасля на набажэнства Крыжовага Шляху, якія павядуць суполкі нашай парафіі:

29 сакавіка – суполка, якая моліцца за душы у чысцы церпячыя;

5 красавіка – “Суполка абароны жыцця”;

12 красавіка – моладзь;

19 красавіка – мужчыны.

  1. Кожную нядзелю, пасля Святой Імшы ў 10:30 і перад Святой Імшой у 19:00, а менавіта ў 18:20 – спяваем “Песні Жальбы”.

  2. У наступную нядзелю 31 сакавіка ў нашай парафіі распачнуцца Велікапосныя рэкалекцыі, якія будуць трываць да 2 красавіка. Рэкалекцыі павядзе кс. Павел Эйсмант, адказны за першы год падрыхтоўкі семінарыстаў.

  3. З 29 па 31 сакавіка пройдуць Моладзевыя рэкалекцыі 15+ у Гатава. Асобы, якія запісаліся просім прыбыць у пятніцу 29 сакавіка у 18 гадзін.

  4. У гэтую нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на Car­i­tas.

  5. Распачынаюцца дзіцячыя канікулы, пагэтаму на гэтым тыдні да нядзелі 31 сакавіка, уключна, катэхэзы і спатканняў міністрантаў ня будзе ня будзе.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і катэхэтычнай залы, і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей, за Эвеліну і Цімафея і іх бацькоў з нагоды хросту.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .….. А. D. 2019