Аб’явы душпастырскія: 3 нядзеля пасля Нараджэння Пана. Свята Хросту Пана

І. Літургічны каляндар

17 студзеня, чацвер – св. Антонія, абата.

І.Іншыя аб’явы

  1. Калядныя адведзіны ў нашай парафіі распачнуцца заўтра 14 студзеня. Калядныя адведзіны – гэта перадусім малітва і благаслаўленне сям’і, асвячэнне дамоў і кватэр, а таксама магчымасць размовы са святаром. Падчас адведзін стол павінен быць засланы белым абрусам, на ім крыж, свечка, біблія і асвечаная вада. Запісвацца можна ў святароў у закрыстыі. Старэйшыя асобы і тых хто можа, заахвочваем запісвацца у цягу дня. Вялікая просьба, каб падчас душпастырскага візіта святароў не частаваць. Ахвяры будуць прыдназначаныя на будаўніцтва нашай Святыні.
  1. Сёння пасля святой Імшы а 12 гадзіне адбудзецца божанараджанёвая дзіцячая пастанова, а таксама ў нашую парафію завітае Святы Мікалай.
  1. Сёння ў 15:30 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі душаў у чысцы церпячых.
  1. 10 лютага, паводле традыцыі, пасля святой імшы а 12:00 гадзіне адбудзецца фестываль, прысвечаны успаміну благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча. Сёлета галоўнай тэмай фестывалю будзе “Сям’я”. Таму удзельнічаць у фестывалю павінны цэлыя сем’і. Заахвочваем да чыннага і  творчага ўдзелу.
  1. Прыпамінаю аб спаткання для міністрантаў, якія адбываюцца ў суботу ў 15:30 і ў нядзелю пасля Святой Імшы ў 12:00.
  1. Ахвяры сабраныя сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльные мэты.

 

Дзякуем Сястры Любаміры і Анастасіі Усніч, а таксама нашым дзецям і іх бацькам за прыгатаванне божанараджанёвай дзіцячай пастановы. Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і катэхэтычнай залы, адснежвання тэрыторыі вакол капліцы і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

 Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..