Аб’явы душпастырскія: 3 НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА

  1. Святыя Імшы Раратнія ў нашай парафіі адбываюцца: ў панядзелак і серада ў 6:45 з раніцы, ў суботу ў 8:00 раніцы. Таксама ў сераду ў 19:00 Святая Імша раратняя для дзяцей.

  2. Святая Імшы за душы ў чысцы церпячыя адбудзецца сёння а 15 гадзіне.

  3. Сёння пасля кожнай Святой Імшы адбываецца вігілійны кірмаш. Можна набыць святочныя рэчы на вігілійны стол.

  4. Можна набываць аплаткі, ахвяра за іх будзе прыдназначаная на будаўніцтва святыні.

  5. Ад сённяшняга дня распачынаецца навэнна да Дзіцятка Езус.

  6. Праводзіцца збор прадуктаў харчавання і рэчаў на патрэбы СаritasРэчы можна прыносіць да суботы 22 снежня уключна.

  7. У наступную нядзелю у нашую парафію прыбудзе Вефлеемскі Агонь.

  8. Расклад Святых Імшаў на надыходзячыя Святы Нараджэння Пана:

24 снежня: 8:00 – апошняя Святая Імша раратняя.

22:00 і 24:00 – Пастэрка.

25 снежня: 9:00; 10:30; 12:00. Святой Імшы у 19:00 не будзе.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і катэхэтычнай залы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы, за ўсіх хто прычыніўся да прыгатавання рэчаў на вігілійны кірмаш, а таксама тым, хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей, за Еву, Аўрору, Івана і іх бацькоў з нагоды хросту.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..