Аб’явы душпастырскія: Другая Велікодная нядзеля. Нядзеля Божай Міласэрнасці

DSC04293Другая Велікодная нядзеля, Божай Міласэрнасці

І. Літургічны каляндар

  1. Панядзелак, 28 красавіка: успамін святога Пятра Шанэля, святара і мучаніка. Успамін Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, святара.
  2. Аўторак, 29 красавіка: свята святой Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  3. Серада, 30 красавіка: успамін святога Пія V, папы.
  4. Чацвер, 1 мая: Успамін святога Юзафа, рамесніка.
  5. Пятніца, 2 мая: Успамін святога Антонія, біскупа і доктара Касцёла.
  6. Субота, 3 мая: свята святых Піліпа і Якуба, апосталаў.

ІІ. Іншыя аб’явы:

    1. Сёння Нядзеля Божай Міласэрнасці. А 11.00 гадзіне беларускага часу ў Ватыкане распачынаецца ўрачыстасць кананізацыі двух папаў: Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ — шанавальніка Божай Міласэрнасці. Па просьбе яго эксцэленцыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, падчас Святой Імшы а 12.00, злучаемся ў малітве з беларускімі пілігрымамі, якія удзельнічаюць у цырымоніі кананізацыі. А 13.00 гадзіне беларускага часу ў касцёле святой Ганны ў Ватыкане беларускія пілігрымы на чале з арцыбіскупам таксама будуць удзельнічаць ў Імшы падзякі за кананізацыю Яна Паўла ІІ.
    2. На гэты тыдзень прыпадаюць першы чацвер, першая пятніца, першая субота і першая нядзеля месяца. Першы чацвер — дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Першая пятніца — дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Першая субота месяца — дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша Святая ў гэтыя дні будзе адбывацца а 8.00. раніцы і а 19. 00 увечары. Першая нядзеля месяца — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля імшы а 10.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту.
    3. Сёння, у нядзелю Божай Міласэрнасьці, пасля кожнай Святой Імшы адмаўляем вяночак да Божай Міласэрнасці ў інтэнцыі будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасці. А пасля Святой Імшы а 12.00 адбудзецца VІІІ дзіцяча-моладзевы фестываль мастацкай творчасці “Лошыца 2014”.
    4. Ад 1 мая, ад чацвярга, распачынаецца набажэнства маёвае, падчас якога будзе спявацца літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі і будуць чытацца разважанні.
    5. Сёлета першая святая Камунія адбудзецца 18 мая. Да першай святой Камуніі сёлета прыступяць восем дзяцей. Гадавіна першай Камуніі мелася быць 11 мая, але будзе 25 мая, як планавалася раней. Бо працэсія Божага цела, якая планавалася на 25 мая, таксама перанесеная на 1 чэрвеня. Сустрэча для бацькоў дзяцей, якія сёлета прымаюць першую святую Камунію адбудзецца сёння пасля Імшы а 19.00. Сустрэча для бацькоў дзяцей, якія летась прынялі першую святую Камунію, адбудзецца 11 мая пасля святой Імшы а 19.00.
    6. Летам для моладзі ёсць дзве магчымасці выезду ў Польшчу на адпачынак. Першая з іх — не проста адпачынак, а парафіяда, як гэта адбываецца штогод. Група мае скласці 15 чалавек дзяцей і моладзі ад 11 да 18 гадоў. Парафіяда пройдзе з 29 чэрвеня да 19 ліпеня. Першая частка парафіяды адбудзецца з 29 чэрвеня да 12 ліпеня — гэта адпачынак у мясцовасці Меркі каля Альштынка. Друная частка — з 12 да 19 ліпеня — у Варшаве, і гэта будуць спартовыя спаборніцтвы. У першую чаргу паедуць тыя асобы, якія бралі чынны ўдзел у катэхэзе і ў жыцці парафіі. Маецца на ўвазе — удзел у Імшы Святой, у паслугоўванні і дапамозе пробашчу, у розных парафіяльных мерапрыемствах. Ад асобаў, якія хацелі б паехаць на парафіяду, патрабую паведаміць наступныя звесткі: імя, прозвішча — як у пашпарце — лацінкай, дата нараджэння, № пашпарту, адрас рэгістрацыі (альбо прыпіскі). Таксама ёсць магчымасць выезду дзяцей на адпачынак у Польшчу з 14 да 27 ліпеня. Гэтую групу маюць скласці дзеці і моладзь узростам ад 7 да 15 гадоў. Асабістыя звесткі — тыя ж самыя. Дзеці і моладзь, якія збіраюцца ўдзельнічаць у парафіядзе і выехаць на адпачынак, прашу асабістыя звесткі падаць сёння.
    7. Калі ёсць асобы, хто можа — вельмі прашу сёння падзяжурыць у капліцы ад 14.00 да 18.30.
    8. Карытас Мінска-Магілеўскай Архідыяцэзіі заклікае да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі, у межах якой збіраюцца прадукты харчавання ў герметычных упакоўках і з тэрмінам дзеяння не менш за год.

Акцыя пройдзе пад назвай «Кіло. Бутэлька. Шклянка»

      • Кіло — любыя сыпучыя прадукты: крупы, макароны, цукар і г.д.
      • Бутэлька — сланечнікавы, аліўкавы алей і інш., сокі, сіропы і г.д.
      • Шклянка — любыя кансервы.

УВАГА! бутэлькіі шклянкі НЕ павінны быць шклянымі.

Прадукты можна прынесці і скласці ў спецыяльныя кантэйнеры з наклейкай Car­i­tas Minsk з 28.04.2014 па 05.05.2014 г. уключна.

Сабраныя прадукты будуць размеркаваны паміж:

    • Дзецьмі хворымі анкалагічнымі захворваннямі, якія пражываюць на тэрыторыі Карытас са сваімі мамамі;
    • Сацыяльнымі цэнтрамі, куды прыходзяць дзеці з праблемных сем’яў, якія не маюць магчымасці сілкавацца дома;
    • Сацыяльнымі цэнтрамі, куды прыходзяць людзі з інваліднасцю, якія вучацца самастойна гатаваць сабе ежу;
    • Адзінокімі людзьмі сталага ўзросту;
    • Іншымі галоднымі і патрабуючымі.

 

Падзяка

Вельмі сардэчна дзякую за падрыхтаваныя Велікодныя святы ўсім, хто да гэтага спрычыніўся. Сардэчна дзякую Насці, якая вядзе ў нашай парафіі спеўную моладзевую групу, за падрыхтоўку дзіцяча-моладзевага фестывалю. Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі.

 

Віншаванні

Віншую Дар’ю, Ангеліну Агнешку, Арыяну, Любоў-Ганну, Марка, Цімафея і іх бацькоў з нагоду хросту дзяцей. А таксама Юрыя і Вікторыю з нагоды шлюбу. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…