Аб’явы душпастырскія: 29 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

 

22 кастрычніка, панядзелак – успамін св. Яна Паўла II, папы.

23 кастрычніка, аўторак – успамін св. Яна Капістрана, святара.

24 кастрычніка, серада – успамін св. Антонія Марыі Клярэта, біскупа.

 

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Кожны дзень у 18:20 у нашай парафіі адпраўляецца Набажэнства Ружанцовае. Ўсіх, асаблівым чынам дзяцей і моладзь, запрашаем да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
  1. Збліжаецца месяц лістапад, калі асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх памерлых. Выпамінкі ўжо можна прыносіць і складаць ў святароў ў закрыстіі. Картачкі ляжаць на прыканцы капліцы, а ўсе ахвяры будуць прыдназначаныя на будову.
  1. У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за сям’ю Капенка, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..