Аб’явы душпастырскія: 4 нядзеля Вялікага посту

DSC02607 Літургічны каляндар

  1. Серада, 2 красавіка: святога Францішка з Паолы, пустэльніка. Гадавіна смерці Яна Паўла ІІ (2005 год).
  2. Пятніца, 4 красавіка: святога Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла.
  3. Субота, 5 красавіка: святога Вінцэнта Фэрэра, святара.

Іншыя аб’явы

  1. Падчас Вялікага посту кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 адбываецца Крыжовы шлях.
  2. Таксама кожную нядзелю пасля святой Імшы а 10.30  спяваюцца Песні жальбы. Увечары а 18.20 замест Катэхэзы для дарослых адбываюцца Песні жальбы з навукаю пасыйнай.
  3. У сшытках пры бочных алтарах можна запісваць просьбы да Езуса Міласэрнага і Маці Божай Ружанцовай. А таксама інтэнцыі на Імшу Святую складковую да святога Арханёла Міхала.
  4. Катэхэза для дзяцей адбываецца паводле звычайнага раскладу. Таксама сёння катэхэза для дзяцей на плябаніі пройдзе як звычайна.