Аб’явы душпастырскія: 28 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

15 кастрычніка, аўторак – Успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла;

17 кастрычніка, чацвер – Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

18 кастрычніка, пятніца – Свята св. Лукі, Евангеліста.

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Кожны дзень у 18:20 у нашай парафіі адпраўляецца Набажэнства Ружанцовае. Ўсіх, асаблівым чынам дзяцей і моладзь, запрашаем да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
  1. Сёння пасля Імшы ў 12:00 адбудзецца спатканне са скаутамі, якія запазнаюць нас са сваім рухам.
  1. Збліжаецца месяц лістапад, калі асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх памерлых. Выпамінкі ўжо можна прыносіць і складаць ў святара ў закрыстыі. Картачкі ляжаць на прыканцы капліцы, калі ласка пішыце выразна. Усе ахвяры будуць прыдназначаныя на будову.
  1. Як добра памятаем у мінулым годзе ў кожную трэцюю нядзелю месяца падчас кожнай святой імшы былі казанні катэхэтычныя на тэму: “Святая Імша”. Ад наступнай нядзелі 20 кастрычніка вяртаемся да гэтай практыкі.
  1. У наступную нядзелю пасля Святой Імшы ў 12:00 моладзь нашай парафіі на заканчэнне тыдня місыйнага, які абходзіцца ва ўсім свеце, правядзе Ружанец Місыйны і распавядзе аб тым, чым з’яўляюцца місіі.
  1. 28–29 кастрычніка у нашай парафіі адбудзецца візітацыя кананічная нашым Ордэнам Айцоў Міхалітаў. Гэта таксама будзе магчымасць дакрануць перад уладамі нашага Ордэна якія-небудзь сур’ёзныя справы і пытанні, каторыя датычаць нашай парафіі і прадставіць іх 28 кастрычніка пасля Святой Імшы ў 19:00.
  1. 3 лістапада на Святой Імшы а 12 гадзіне з рацыі Урачыстасці Ўсіх Святых адбудзецца конкурс на найлепшы касцюм святога.

 

  Дарагія мамы! Прыйміце найсардачнейшыя пажаданні з нагоды вашага свята.

Дзякуем ўсім хто асаблівым чынам прычыніўся да парафіяльнага Свята 7 кастрычніка: Сястры Любаміры, радзе парафіяльнай, нашаму хору парафіяльнаму, міністрантам, усім хто прыбіраў у капліцы і рабіў дэкарацыі. Няхай кожнаму Бог адудзячыць! Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..