Аб’явы душпастырскія: трэцяя нядзеля Вялікага посту

"The Annunciation," by William Brassey Hole (1846-1917)

«The Annun­ci­a­tion,» by William Brassey Hole (1846−1917)

Трэцяя нядзеля Вялікага посту

І. Літургічны каляндар

1. Аўторак, 25 сакавіка: Урачыстасць звеставання Пана. Імша ў гэты дзень адбудзецца а 8.00 раніцы і а 19.00 ўвечары.

Таксама ў гэты дзень адбудзецца складанне абяцання духоўнага ўсынаўлення тымі асобамі, якія праз 9 месяцаў будуць маліцца за ненароджаных дзяцей.

 

 

 

ІІ. Іншыя аб’явы:

  1. Падчас Вялікага посту ў кожную пятніцу пасля святой Імшы а 19.00 адбываецца Крыжовы шлях. Расклад Крыжовага шляху:
    • 28 сакавіка — Моладзь парафіяльная;
    • 4 красавіка — Рух, які моліцца за ненароджаных дзяцей;
    • 11 красавіка — супольнасць Еффафа;
    • 18 красавіка, у Вялікую пятніцу, калі надвор’е дазволіць, Крыжовы шлях будзе паведзены вакол капліцы;
  2. Сёння пасля Святой Імшы а 12.00, сардэчна запрашаем усіх ахвотных на малітоўнае чуванне паводле праграмы сустрэч
  3. Таксама кожную нядзелю пасля святой Імшы а 10.30 — спяваюцца Песні жальбы. Увечары а 18.20 замест катэхэзы для дарослых адбываюцца Песні жальбы з навукаю пасыйнай.
  4. Сёння пасля Святой Імшы а 12.00, сардэчна запрашаем усіх ахвотных на малітоўнае чуванне паводле праграмы сустрэчаў Тэзэ.
  5. 25 сакавіка распачынаецца малітва “За ненароджаных дзяцей”, якая традыцыйна будзе трываць цягам 9 месяцаў. Заахвочваю запісвацца ў карткі, каб прыняць удзел у гэтай малітве. На картках, якія ляжаць пры канцы капліцы, ёсць спецыяльная малітва, да якой далучаем адну таямнічку Ружанца.  Гэтыя карткі запаўняем, апошнюю адрываем і прыносім у сакрыстыю.
  6. Хто жадае прыняць удзел у пілігрымках ў розныя святыя месцы, у розных рэкалекцыях можа бліжэй пазнаёміцца з праграмай пілігрымак і рэкалекцый на гэты год, якая змешчаная на дошцы абвестак пры ўваходзе ў капліцу. Кожны чацвер а 18.00 і ў суботу а 10.00 усіх парафіянаў сардэчна запрашаем на суботнік. Сустрэча пры капліцы. Запрашаю запісацца на наступныя суботы на дзяжурства ў капліцы з 12.00 да вячэрняй Святой Імшы.
  7. На гэтым тыдні ў нашай парафіі распачынаюцца Велікапосныя рэкалекцыі парафіяльныя, якія пройдуць 28–30 сакавіка – з пятніцы да нядзелі. Рэкалекцыі правядзе айцец Станіслаў з ордэна Палатынцаў, пробашч парафіі ва Уруччы ў Мінску. Праграма рэкалекцый Вялікапосных традыцыйная:
    • Пятніца, 28 сакавіка — Імша святая а 19.00 з навукаю агульнай.
    • Субота, 29 сакавіка — Імша святая а 8.00 раніцы з навукаю агульнай і а 19.00 ўвечары — таксама з навукаю агульнай.
    • Пасля Імшы навука становая для сем’яў.
    • Нядзеля, 30 сакавіка, — Імша святая з навукаю агульнай на польскай мове а 9.00; Імша святая з навукаю агульнай а 10.30; Імша святая з навукай для дзяцей а 12.00; Імша святая з навукаю анульнай а 19.00. Пасля Імшы а 19.00 – навука становая для моладзі. Затым малітва праслаўлення.
  8. Зборы ахвяраванняў падчас сённяшніх святых Імшаў складаюцца на Карытас. Таксама ёсць пасхальныя свечкі “Карытас”. Гэтыя свечкі прызначаныя на велікодны стол. Тыя, хто хацеў бы іх набыць, прашу зрабіць гэта зараз, каб ведаць, ці набываць свечкі дадаткова.

 

Падзяка

Няхай Добры Бог дабраславіць усім, хто ўзяў удзел у суботніках на мінулым тыдні: было два мужчыны, якія прыбралі гравій і рассыпалі перад капліцай — вялікі ім дзякуй. Дзякую асобам, якія дапамагалі ў садзе каля плябаніі. Таксама асобам, якія  па суботах дзяжурылі ў капліцы.

Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі. Вялікі дзякуй асобам з руху “Ружы ружанцовыя”, якія падрыхтавалі і правялі Крыжовы шлях.    

Віншаванні

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння, імянінніц Марыяў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і святога Юзафа. Тваёй абароне…