Аб’явы душпастырскія: 27 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

7 кастрычніка, нядзеля – успамін Maці Божай Ружанцовай;

13 кастрычніка, субота – успамін бл. Ханарата Козмінскего, біскупа.

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Сёння ў нашай парафіі вялікая ўрачыстасць адпустовая Маці Божай Ружанцовай. Галоўная Святая Імша адпустовая адбудзецца ў 12:00 гадзін якую будзе цэлебраваць а. Станіслаў Станеўскі, рэдэмптарыст, а таксама выгласіць слова Божае
  1. Кожны дзень у 18:20 нашй парафіі адпраўляецца Набажэнства Ружанцовае. Ўсіх, асаблівым чынам дзяцей і моладзь, запрашаем да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.
  1. Прыпамінаем, што ў нашай парафіі адбываеца катэхэза. Дакладны расклад на дошцы аб’яваў і парафіяльным сайце.
  1. Святая Імша ў інтэнцыі Руж Ружанцовых адбудзецца 14 кастрычніка ў 10:30. Пасля Імшы адбудзецца спатканне для ўсіх, хто належыць да Руж Ружанцовых.
  1. У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.
  1. Ахвяры з сённяшняга дня будуць прыдназначаныя на дыяцэз’яльныя мэты.
  1. 14 кастрычніка 2018 г. у мінскай архікатэдры адбудзецца сустрэча малітоўных груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым. Сустрэча распачнецца ў 15 гадзін Вяночкам да Божай Міласэрнасці, а святую Імшу ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі.

Дзякуем ўсім хто асаблівым чынам прычыніўся да сёняшняга свята: асаблівым чынам айцу Станіславу, за справаванне святой літургіі і Слова Божае, сястры Любаміры, радзе парафіяльнай, дзецям, якія пастараліся і зрабілі прыгожыя ружанцы, а таксама за спеў і аправу літургічную.

Дзякую за прыбіранне капліцы, дагледжванне кветнікаў вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Варвару, бацькоў і хросных з нагоды хросту. Памолімся за сям’ю Жмайдзяк, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..