Аб’явы душпастырскія: 26 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

1 кастрычніка, панядзелак – успамін святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара касцёла;

2 кастрычніка, першы аўторак месяца –успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;

4 кастрычніка, чацвер – успамін св. Францішка Асізскага;

5 кастрычніка, пятніца – успамін св. Сястры Фаўстыны Кавальскай;

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. У наступную нядзелю 7 кастрычніка прыпадае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, а для нашай парафіі гэта галоўнае свята адпустовае. Святая Імша Адпустовая адбудзецца а 12:00 гадзіне.
  1.  Ад панядзелка 1 кастрычніка распачынаецца Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі будзем яго адпраўляць кожны дзень перад  Святой Імшой ў 18:20. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
  1. З той рацыі, што ў наступную нядзелю прыпадае адпуст парафіяльны, Святая Імша ў інтэнцыі Руж Ружанцовых адбудзецца 14 кастрычніка ў 10:30. Пасля Імшы адбудзецца спатканне для ўсіх, хто належыць да Руж Ружанцовых.
  1. На гэтым тыдні прыпадае: першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Ў гэтыя дні Святая Імша адпраўляецца таксама ў 8:00 гадзін раніцы. Першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ. Святоў Імшы ў 8:00 не будзе.
  1. Сёння ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Гатава а 15 гадзіне адбудзецца Святая Імша адпустовая.
  1. У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы, дагледжванне кветнікаў вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Яраслава з нагоды хросту і яго бацькоў Руслана і Анастсію, якія ўчора прынялі сакрамэнт сужэнства. Памолімся за сям’ю, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..