Аб’явы душпастырскія: 25 нядзеля звычайная
І. Літургічны каляндар
26 верасня, серада – успамін св. Космы і Дам’яна, мучанікаў.
27 верасня, чацвер – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
29 верасня, пятніца – свята св. Міхала Арханёла, апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла, Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала, да якой мы прыналежым, а таксама свята св. Габрыэля і Рафала.
ІІ.Іншыя аб’явы
- Прыпамінаю, што ў нашай парафіі распачалася катэхэза для дзяцей і моладзі. Дакладны расклад знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
- Распачаліся таксама сустрэчы для міністрантаў, якія адбываюцца ў суботу: 15:30 – малодшыя міністранты і кандыдаты; 16:15 – старэйшыя міністранты і лектары.
- Рада парафіяльная запрашае вас запісацца ў “Маргарыткі”, каб маліцца за нашых душпастыраў і сястру Любаміру. Запісацца можна пры канцы капліцы.
- Ад 20 па 28 верасня пасля кожнай Святой Імшы адбываецца навэнна перад святам св. Арханёла Міхала.
- У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.
- Ў наступную нядзелю 30 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Гатава а 15 гадзіне адбудзецца Святая Імша адпустовая.
- Заахвочваем вас карыстаць з нашай парафіяльнай старонкі ў інтэрнэце loshycacsma.by , дзе можна знайсці больш дакладную інфармацыю.
- У гэтыя дні адбываецца апостальскі візіт Айца Святога Францішка ў Літве. Сярод шматлікіх пілігымаў ёсць нашыя парафіяне. Ададзім іх і іхнія інтэнцыі Божай апецы.
Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне кветнікаў вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Іллю і яго бацькоў з нагоды хросту, за Віталія і Святлану, якія ўчора прынялі сакрамэнт сужэнства. Памолімся за сям’ю Бандарэнка, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай.
Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.
Тваёй абароне .…..