Аб’явы душпастырскія: 25 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

23 верасня, панядзелак – Успамін св. Піо з П’етрэльчыны, прэзбітэра.

26 верасня, чацвер – Успамін св. Космы і Дам’яна, мучанікаў.

27 верасня, пятніца – Успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.

28 верасня, субота – Успамін св. Вацлава, мучаніка.

 Аб’явы

  1. У наступную нядзелю 29 верасня прыпадае свята св. Міхала Арханёла, апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла і Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала, да якой мы прыналежым.

У парафіі св. Міхала Арханёла ў Гатава а 15 гадзіне адбудзецца Святая Імша адпустовая, на якую запрашаем.

У нашай капліцы пасля Святой Імшы ў 19 гадзін адбудзецца малітва праслаўленне, падчас якой асаблівым чынам памолімся праз заступніцчва св. Арханёла Міхала і Анёлаў.

  1. Ад 20 па 28 верасня пасля кожнай Святой Імшы вячэрняй адпраўляецца навэнна перад святам св. Арханёла Міхала.
  1. Прыпамінаю, што ў нашай парафіі распачалася катэхэза для дзяцей і моладзі. Дакладны расклад знаходзіцца на дошцы аб’яваў.
  1. Распачаліся таксама сустрэчы для міністрантаў, якія адбываюцца ў суботу ў 15:30.
  1. Як ўсе ведаеце ў  нашай парафіі капліца адчынена ад 14 гадзіны. Звяртаемся з вялікай просьбай да тых асобаў, якія могуць і хацелі бы дбаць аб нашай капліцы, каб яна далей магла быць адчынена. Асобы ахвотныя просім звярнуцца да святароў.
  1. Сёлета галоўнае парафіяльнае свята Маці Божай Ружанцовай адбудзецца ў панядзелак 7 кастрычніка ў 19:00 гадзін, які ўзначаліць кс. Аляксандр Мятліцкі SDB, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Серабранцы.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, Валянціне Крывецкай за прыбіранне капліцы і Трызнюк Ганне за тлумачэнне навэнны да св. Арханёла Міхала.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны,  юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне …