Аб’явы душпастырскія: 24 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

18 верасня, аўторак – успамін, св. Станіслава Косткі, законніка.

20 верасня, чацвер – успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, св. Паўла Чон Хасана, і св. паплечнікаў, мучанікаў.

21 верасня, пятніца – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.

ІІ.Іншыя аб’явы

  1. Ад сённяшняга дня разпачалася катэхэза ў нашай парафіі.

Расклад катэхэзы ёсць наступны (таксама змешчаны у меню сайта):

НЯДЗЕЛЯ:

9.50 – І год падрыхтоўкі да І Святой Камуніі

10.45 – ІІ год падрыхтоўкі да І Святоў Камуніі

11.30 – дзеці ад 4–6 гадоў

13.00 – 1 кл.

АЎТОРАК:

19.45 – І год падрыхтоўкі да І Святой Камуніі

20:30 – дарослыя

СЕРАДА:

17.00 – 5 кл. (дзеці пасля І Святой Камуніі)

18:00 – 6 кл.

19:45 – моладзь (8−9−10−11 кл.)

ЧАЦВЕР:

17:00 – 7 кл.

18:00 – ІІ год падрыхтоўкі да І Святоў Камуніі

19:45 – 5 кл. (дзеці пасля І Святой Камуніі)

У раскладзе могуць паявіцца змены!!!

  1. Запрашаем хлопцаў, старэйшых і малодшых, якія хочаць прыслугоўваць пры алтары (міністранты).

Спатканні для міністрантаў будуць адбывацца (таксама замешчана у меню сайта):

СУБОТА:

15:30 – малодшыя міністранты і кандыдаты;

16:15 – старэйшыя міністранты і лектары.

  1. Рада парафіяльная запрашае вас запісацца ў “Маргарыткі”, каб маліцца за нашых душпастыраў і сястру Любаміру. Запісацца можна пры канцы капліцы.
  1. Ад 20 па 28 верасня пасля кожнай Святой Імшы будзе адпраўляцца навэнна перад святам св. Арханёла Міхала, апекуна Беларусі, а таксама Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала.
  1. У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.
  1. Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне кветнікаў вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

 

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за Максіма, Дар’ю, Руслана, Юлію і шх бацькоў з нагоды хросту. За сям’ю Чыжык з нагоды шлюбу. Памолімся за сям’ю Пянткоўскіх, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..

Памолімся за с.п. Галіну, якая на гэтым тыдні адышла ў вечнасць.

Вечны адпачынак ……