Аб’явы душпастырскія: 23 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар
12 верасня, серада – успамін Найсвяцейшага Имя Марыі.
13 верасня, чацвер – успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і
доктара Касцёла.
14 верасня, пятніца – свята Ўзвышэння Святога Крыжа.
15 верасня, субота – успамін НПМ Балеснай.
ІІ.Іншыя аб’явы
Калі ласка, просім запісваць вашых дзяцей на заняткі па катэхэзе, які
распачнуцца ад наступнай нядзелі.
Запрашаем хлопцаў, старэйшых і малодшых, якія хочаць прыслугоўваць
пры алтары (міністранты). Запісацца можна у кс. Аляксандра – адказнага
за Літургічную Службу Алтара ў гэтым годзе.
Паважаныя парафіяне, калі ласка запрашаем запісваць хворых, якія не
могуць прыходзіць сваімі сіламі да капліцы, а хацелі бы скарыстаць са
Святых Сакрамэнтаў: сповядзі, намашчэня хворых і прыняцця Святой
Камуніі. Да запісаных асобаў святары будуц’ хадзіць кожную першую
пятніцу і суботу месяца. Запісы адбываюцца у святароў у сакрыстыі пасля
Святых Імшаў.
У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ
Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы
Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім
звярнуцца да закрысытыі.
Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне
кветнікаў вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны,
юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей, за Эмілію і яе бацькоў з нагоды хросту.
Памолімся за сям’ю Бяловых, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай
МБ Фацімскай. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а
таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і
за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.
Тваёй абароне .…..