Аб’явы душпастырскія: 22 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар
3 верасня, панядзелак – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы и доктара Касцёла
8 верасня, субота – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
ІІ.Іншыя аб’явы
Ад сённяшняй нядзелі ў нашай капліцы будзе атпраўляцца Святая Імша “дзіцячая” ў 12:00.
Сёння на кожнай Святой Імшы адбудзецца благаслаўленне дзяцей і моладзі, школьных прыладаў, на пачатак новага навучальнага года. Калі ласка, просім запісваць вашых дзяцей на заняткі па катэхэзе, які распачнуцца ад трэцяй нядзелі гэтага месяца.
Запрашаем хлопцаў, старэйшых і малодшых, якія хочаць прыслугоўваць пры алтары (міністранты). Запісацца можна у кс. Аляксандра – адказнага за Літургічную Службу Алтара ў гэтым годзе.
Паважаныя парафіяне, калі ласка запрашаем запісваць хворых, якія не могуць прыходзіць сваімі сіламі да капліцы, а хацелі бы скарыстаць са Святых Сакрамэнтаў: сповядзі, намашчэня хворых і прыняцця Святой Камуніі. Да запісаных асобаў святары будуц’ хадзіць кожную першую пятніцу і суботу месяца. Запісы адбываюцца у святароў у сакрыстыі пасля Імшаў.
У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то ў наступную нядзелю 9 верасня просім звярнуцца да закрысытыі.
Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне кветнікаў вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.
У гэтую нядзелю зборы ахвяраванняў будуць прызначаныя на патрэбы семінарыі.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за сям’ю Каспіровіч, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.
Тваёй абароне .…..
Памолімся за с.п. Казіміра Ілюкевіча, які на гэтым тыдні адышоў у вечнасць.
Вечны адпачынак ……