Аб’явы душпастырскія: 22 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

3 верасня, аўторак – Успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і Доктара Касцёла.

IІ.Іншыя аб’явы

  1. Ад сённяшняй нядзелі ў нашай капліцы будзе атпраўляцца Святая Імша “дзіцячая” ў 12:00.
  1. Сёння на кожнай Святой Імшы адбудзецца благаслаўленне дзяцей і моладзі, школьных прыладаў, на пачатак новага навучальнага года. Калі ласка, просім запісваць вашых дзяцей на заняткі па катэхэзе, які распачнуцца ад трэцяй нядзелі гэтага месяца.
  1. Запрашаем хлопцаў, старэйшых і малодшых, якія хочаць прыслугоўваць пры алтары (міністранты). Запісацца можна у святароў.
  1. 7 верасня ў суботу ў 9:30 адбудзецца “суботнік”. Просім прыйсці дапамагчы зрабіць парадак на тэрыторыі капліцы і будовы.
  1. Як ўсе ведаеце ў  нашай парафіі капліца адчынена ад 14 гадзіны. Хочам сардэчна падзякаваць Валянціне, якая праз апошнія гады аддана дбала за гэтым святым мейсцам і якая заканчвае гэтую працу. Пагэтаму звяртаемся з вялікай просьбай да тых асобаў, якія могуць і хацелі бы дбаць аб нашай капліцы, каб яна далей магла быць адчынена. Асобы ахвотныя просім звярнуцца да святароў.
  1. 8 верасня падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца благаслаўленне зярна і насення на сяўбу, з рацыі ўспаміну Нараджэння НПМ.
  1. На гэтым тыдні прыпадае: першы аўторак месяца – дзень малітваў да Святога Арханёла Міхала; першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
  1. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, Трызнюку Мікалаю за кашэнне травы, за прыбіранне капліцы і тым хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны,  юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. За Артура, яго бацькоў і хросных з нагоды хросту.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне …