Аб’явы душпастырскія: 21 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар
27 жніўня, панядзелак – успамін св. Монікі.
28 жніўня, аўторак – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
29 жніўня, серада – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
ІІ.Іншыя аб’явы
Ад наступнай нядзелі ў нашай капліцы будзе атпраўляцца Святая Імша“дзіцячая” ў 12:00.
У наступную нядзелю на кожнай Святой Імшы адбудзецца благаслаўленне дзяцей і моладзі, школьных прыладаў, на пачатак новага навучальнага года, а ў 12:00 гадзін будзе атпраўлена Імша ў гэтай інтэнцыі.
Паважаныя парафіяне, калі ласка запрашаем запісваць хворых, якія немогуць прыходзіць сваімі сіламі да капліцы, а хацелі бы скарыстаць са Святых Сакрамэнтаў: сповядзі, намашчэня хворых і прыняцця Святой Камуніі, кожную першую пятніцу або суботу месяца. Запісыадбываюцца у святароў у сакрыстыі пасля Святых Імшаў.
У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецыМарыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то ў наступную нядзелю 2 верасня просім звярнуцца да закрысытыі.
Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне кветнікаў вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.
У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў будуць прызначаныя напатрэбы семінарыі.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей, за Данііла і яго бацькоў з нагоды хросту. Памолімся за сям’ю Свякло, у якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай МБ Фацімскай. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай
Тваёй абароне ……