Аб’явы душпастырскія: 19 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар
13 жніўня, панядзелак – успамін св. мучанікаў Пантыяня, папы, і Гіпаліта, святара.
14 жніўня, аўторак – успамін св. Максымільяна Марыі Кольбэ, святараі мучаніка.
15 жніўня, серада – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НПМ, Маці Божай Зельнай.
16 жніўня, чацвер – успамін св. Стэфана Венгерскага.
ІІ.Іншыя аб’явы
15 жніўня у сераду ва ўрачыстасць Унебаўзяцця НПМ Святыя Імшы ў нашай капліцы адбудуцца ў 8:00 і 19:00. Паводле традыцыі, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне ўраджаю гэтага года – збожа,садавіны і гародніны.
Працягваюцца парадкі на тэрыторыі капліцы і будовы. Дзякуем за дапамогу ўсім хто касіў і збіраў траву.
У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то ў наступную нядзелю 19 жніўня просім звярнуцца да закрысыыі.
Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжванне
кветнікаў вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.
Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння,
імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей, за Дар’ю і яе бацькоў з нагоды
хросту. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама
за новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас,
даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай
Тваёй абароне ……