Аб’явы душпастырскія: 12 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

24 чэрвеня, панядзелак – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ. Святыя Імшы ў гэты дзень ў 8:00 і 19:00

27 чэрвеня, чацвер – успамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара Касцёла.

28 чэрвеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА.

29 чэрвеня, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ ПЯТРА І ПАЎЛА, АПОСТАЛАЎ. Святыя Імшы ў гэты дзень ў 8:00 і 19:00

IІ.Іншыя аб’явы

  1. Праз ўвесь месяц чэрвень пасля Святых Імшаў адбываюцца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
  1. Ад 20 па 27 чэрвеня будзе трываць актава пасля урачыстасці Божага Цела. Пасля Святых Імшаў будзе набажэнства і працэсія вакол капліцы.
  1. З 22 чэрвеня па 13 ліпеня дзеці нашай парафіі разам з апекунамі Аленай і Палінай адправіліся на две нядзелі адпачынку у Польшчу, а таксама будзуць удзельнічаць у міжнароднай парафіядзе ў Варшаве. Будзем памятаць аб іх ў нашай малітве.
  1. Сёлета Будслаўскі фэст адбудзецца 5–6 ліпеня пад дэвізам “Каралева сем’яў маліся за нас”. Таксама з 1 па 5 ліпеня адбудзецца пілігрымка Мінск-Будслаў, запісы на якую вядуцца ў мінскім катэдральным касцёле. Больш інфармацыі на catholic.by .
  1. Ва урачыстасць св. Пятра і Паўла зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Апостальскай сталіцы.

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і Яніне Фёдаравай, якая дзяжурыла ў капліцы.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, асаблівым чынам за Ксяндза Пробашча, які заўтра абходзіць свае імяніны,  юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне …