Аб’явы душпастырскія: 1 нядзеля Вялікага Посту

Літургічны каляндар

Аўторак – 7 сакавіка – успамін Святых Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц.

Серада – 8 сакавіка – успамін Св. Яна Божага, законніка.

Чацвер – 9 сакавіка – успамін Св. Францішкі Рымскай, законніцы.

Іншыя аб’явы

1. Распачаўся час Вялікага Посту. Вельмі сардэчна запрашаем на

вялікапостныя набажэнствы. Кожную пятніцу пасля Святой Імшы ў 19

гадзін адпраўляецца набажэнства Крыжовага Шляху. 10 сакавіка, у

пятніцу, Крыжовы Шлях павядзе суполка, якая моліцца за душы, у

чысцы церпячыя. 17 сакавіка, у пятніцу, Крыжовы Шлях павядзе

суполка “Маці ў малітве”. 24 сакавіка, у пятніцу, Крыжовы Шлях

павядуць Ружы ружаньцовыя. 31 сакавіка, у пятніцу, Крыжовы Шлях

павядзе моладзь школьная і студэнцкая. 7 красавіка, у пятніцу,

Крыжовы Шлях павядуць мужчыны нашай парафіі. А таксама,

кожную нядзелю пасля Святой Імшы ў 10:30 і перад Імшой у 19:00, а

менавіта ў 18:20, спяваем песні-жальбы.

2. У наступную нядзелю, 12 сакавіка, распачынаем рэкалекцыі, якія

правядзе кс. Станіслаў Станеўскі Рэдэмптарыста, пробашч з парафіі ў

Сокале. Расклад рэкалекцый наступны:

Нядзеля, 12 сакавіка, у 9:00, 10:30 і 19:00 Імша з навукаю агульнай на

польскай мове. У 12:00 Імша з навукаю для дзяцей і бацькоў. У 15:00

усіх сардэчна запрашаем на відэа-трансляцыю Вяночка да Божай

Міласэрнасці. У 18:20 песні-жальбы з навукаю пасыйнай. Пасля Імшы

ў 19:00 навука для моладзі.

Панядзелак, 13 сакавіка, у 8:00 і 19:00 Імша з навукаю агульнай.

Пасля Імшы ў 19:00 навука для сем’яў.

Аўторак, 14 сакавіка, у 8:00 і 19:00 Імша з навукаю агульнай.

3. У гэтым годзе 19 сакавіка, у дзень св. Юзафа, 20 год як была

зарэгістраваная наша парафія.

4. У пятніцу, 10 сакавіка, пачатак навэнны да св. Юзафа ў 18:30.

5. 25 сакавіка Урачыстасць Звеставання Пана. Падчас Святых Імшаў у

гэты дзень тыя, хто хацеў бы праз 9 месяцаў, да 25 снежня, маліцца за

дзіцятка, якому пагражае аборт, складуць абяцанні. Кніжачкі з

малітвамі знаходзяцца на століку напрыканцы капліцы. Адрываем

апошнюю старонку, запісваем на ёй свае дадзеныя і прыносім у

канцылярыю.

6. Прыйшла вясна і мусім прыбраць тэрыторыю вакол капліцы. Усіх,

хто мог бы прыйсці і дапамагчы, сардэчна запрашаем кожнага дня з

14:00.

7. Дзякуем тым, хто дзяжурыў у капліцы і дапамагаў дзяжурнай, хто

прыбіраў капліцу.

8. Дзякуем за ахвяраванні, якія складаеце падчас Святых Імшаў,

калядных адведзін і дадаткова на будаўніцтва нашага Санктуарыя

Божай Міласэрнасці.

9. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння,

імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і

ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях

будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас а духоўнае

аднаўленне ў гэтым святым часе Вялікага Посту.

Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай: Тваёй

абароне…