Аб’явы душпастырскія: 1 НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА

І. Літургічны каляндар

3 снежня, панядзелак – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.

6 снежня, чацвер – успамін Святога Мікалая, біскупа.

7 снежня, пятніца – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.

8 снежня, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Кожны мае абявязак прысутнічаць на Святой Імшы у гэты дзень.

 

ІІ.Іншыя аб’явы

  1.  Святыя Імшы Раратнія ў нашай парафіі будуць адбывацца: ў панядзелак і серада ў 6:45 з раніцы, ў суботу ў 8:00 раніцы. Таксама ў сераду ў 19:00 Святая Імша раратняя для дзяцей.
  1. У наступную нядзелю ў нашай парафіі адбудуцца адвэнтовыя рэкалекцыі, якія правядзе кс. Аляксандр, наш вікарый. Рэкалекцыі будуць таксама ў панядзелак 10 снежня (6:45 і 19:00) і аўторак 11 снежня (8:00 і 19:00) з навукай рэкалекцыйнай на кожнай Святой Імшы.
  1. У наступную нядзелю не будзе святой Імшы а 15 гадзіне за душы у чысцы церпячыя. Яна будзе 16 снежня у Трэцюю нядзелю месяца.
  1. Сёння адбываецца асвячэнне аплаткаў на вігілійны стол. Ахвяра за іх будзе прыдназначаня на будаўніцтва святыні.
  1. Бацькоўскі камітэт звяртаецца з вялікай просьбай аб прыбіранні катэхэтычнай залы. Бацькоў сардэчна просім запісвацца ў графік, які знаходзіцца напрыканцы капліцы.
  1. У нашай парафіі ёсць магчымасць узяць каплічку з фігурай МБ Фацімскай да нашых дамоў, каб даручыць нашыя сем’і і справы апецы Марыі. Хто яшчэ не скарыстаў з гэтай магчымасці, то нават сёння, просім звярнуцца да закрысытыі.

 

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і катэхэтычнай залы, дагледжванне тэрыторыі вакол капліцы, а таксама тым, хто дзяжурыў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей,  за Віктара з нагоды хросту, за сям’ю Малец, ў якой на гэтым тыдні будзе каплічка з фігурай Маці Божай Фацімскай.

 Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..