Аб’явы душпастырскія: Урачытасць Найсвяцейшага цела і крыві Пана Езуса Хрыста

І. Літургічны каляндар

19 чэрвеня, серада – успамін св. Рамуальда, абата.

20 чэрвеня, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ПАНА. Святыя Імшы ў гэты дзень ў 8:00 і 19:00. Кожны мае абавязак ўдзельнічаць ў Святой Імшы ў гэты дзень.

21 чэрвеня, пятніца – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.

IІ.Іншыя аб’явы

  1. Праз ўвесь месяц чэрвень пасля Святых Імшаў адбываюцца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
  1. Ад 20 па 27 чэрвеня будзе трываць актава пасля урачыстасці Божага Цела. Пасля Святых Імшаў будзе набажэнства і працэсія вакол капліцы.
  1. Звяртаемся з просьбаю, каб тыя, хто можа, дапамаглі ў дзяжурстве, каб нашая капліца была адчынена для малітвы.
  1. З 22 чэрвеня па 13 ліпеня дзеці нашай парафіі разам з апекунамі Аленай і Палінай адправяцца на две нядзелі адпачынку у Польшчу, а таксама будзуць удзельнічаць у міжнароднай парафіядзе ў Варшаве. Будзем памятаць аб іх ў нашай малітве.

 

Дзякуем за ахвяраванні, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і Яніне Фёдаравай, якая дзяжурыла ў капліцы.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

За Аляксандра і Марыю з нагоды шлюбу, дзякуючы таксама за прынесеные кветкі.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне …