Аб’явы душпастырскія: Чацвёртая нядзеля Адвэнту

Литургічны каляндар

Панядзелак, 21 снежня: успамін Святога Пятра, святара і доктара Касцёла.

Серада, 23 снежня: успамін Святога Яна Кенцкага, святара.

Чацвер, 24 снежня: Вігілія Божага Нараджэння.

Пятніца, 25 снежня: урачыстасць Божага Нараджэння.

Субота, 26 снежня: свята Святога Стэфана, перга мучаніка.

Аб’явы

Ад сённяшняга дня ў нашай парафіі распачаліся рэкалекцыі. Навука будзе трываць падчас кожнай Святой Імшы, а таксама рэкалекцыі трываюць у панядзелак і аўторак:

  • панядзелак: падчас Імшы Раратняй у 6.45 і ў 19.00 увечары;
  • аўторак: 22 снежня ў 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары.

У чацвер, 24 снежня, Імша Святая ў 8.00 раніцы. Вігілійная Імша святая Божанараджэнёвая ў 22.00 і ў 24 гадзіны. У гэты дзень няма Імшы святой ў 19.00.

У пятніцу, 25 снежня, Урачыстасць Божага нараджэння. Імша святая ў 9.00, 10.30, 12.00 і ў 19.00.

У суботу, 26 снежня, другі дзень святаў. Імша Святая ў 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары.

У нядзелю, 27 снежня — Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Падчас Святых Імшаў, як і штогод, будзе аднаўленне сужэнскай прысягі.

Сёння падчас дзіцяча-моладзевай святой Імшы ў 12.00 беларускія каталіцкія скаўты даставілі у нашу парафію Бэтлеемскі Агонь. Гэтае святло Божае кожны можа занесці ў свой дом, перадаць родным, блізкім і суседзям, як мы гэта робім штогод.

Да аўторка, да вячэрняй святой Імшы, збіраем рэчы для патрабуючых: адзенне, цацкі, школьныя прылады, прадукты харчавання доўгатэміновага захоўвання. Усё гэта будзе перададзенае ў сацыяльны цэнтр Ленінскага району.

Ад пятніцы ўжо можна набываць парафіяльныя каляндары. Ахвяра за календары прызначана на будову нашага Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.

Няхай Бог аддзячыць тым асобам, якія пастаянна удзельнічаюць у набажэнстве да Божай Міласэрнасці. Запрашаем на гэтае набажэнства штодня а 15.00. На мінулым тыдні Беларускае тэлебачанне зрабіла запіс нашай малітвы і гэтая праграма будзе паказаная па першым канале ў святочнай каляднай перадачы «Існасць» у суботу, 26 снежня ў 6.50 раніцы.

Падрыхтоўка да Бежмавання для дарослых адбудзецца 3 студзеня 2016 году пасля Імшы святой у 10.30.

Сардэчна просім усіх, хто мог бы падзяжурыць у нядзелю ад Імшы ў 12.00 да вячэрняга набажэнства ў 18.30, запісацца ў спіс пры канцы капліцы.

Таксама ёсць патрэба ў дзяжурных на прыбіранне капліцы. Кожную суботу, а таксама кожны панядзелак капліца мусіць быць прыбраная. Заклікаю ўсіх парафіянаў прыняць удзел у гэтым, усім нам патрэбным клопаце. Прашу запісвацца ў спіс, які знаходзіцца напрыканцы капліцы. Дзякуем сардэчна тым асобам і сем’ям, якія далучаюцца да прыбірання капліцы і катэхетычнай залы.

Ад 27 да 30 снежня ў нашай міхаліцкай парафіі Шылавічы каля Ваўкавыска адбудуцца рэкалекцыі для моладзі узростам ад 9 класа школы да 2 курса ВНУ. Кошт рэкалекцый 200 тысяч рублеў. Запісвацца ў Ксяндза Яна.

Пры канцы капліцы знаходзяцца нататнікі са словам Божым на кожны дзень — колькасць абмежаваная. Ёсць таксама аплаткі на Вігілійны стол, якія ўжо можна будзе забіраць да сваіх дамоў. Аплату за нататнікі мусім вяртаць выдаўцу, ахвяру за аплаткі складаем на будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя. Пры канцы капліцы знаходзяцца таксама свечкі Карытас, сродкі ад якіх пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне