Аб’явы душпастырскія: Першая нядзеля Адвэнту

 Svyaty MikalayІ. Літургічны каляндар 

Серада, 3 снежня: Успамін святога Францішка Ксавэрыя, святара.

Чацвер, 4 снежня: Свята гадавіны пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Гродне і святога Яна   Дамаскіна, святара і доктара Касцёла.

Субота, 6 снежня: Успамін святога Мікалая, біскупа.

На гэтым тыдні прыпадае першы чацвер, першая пятніца і першая субота месяца. Імша святая ў гэтыя дні будзе адбывацца а 8.00 раніцай і а 19.00 ўвечары.

Іншыя аб’явы:

1.     Сёння пасьля Імшы а 12.00 адбудзецца ўрачыстае асвячэньне Катэхэтычнай залы.

2.     Завяршаецца лістапад і малітва на Ружанцы за памерлых. Сёньня апошні дзень малітвы, пасля Імшы а 10.30 будзе прачытанае частка выпамінак і адмоўленая таямнічка Ружанца за памерлых.

3.     Ад наступнага тыдня распачынаюццп Імшы раратнія. Яны будуць адбывацца ў панядзелак і сераду а 8.45 і ў суботу а 8.00 гадзіне раніцы.

4.     У наступную нядзелю. Пасля Імшы а 12.00 дзяцей, як і штогод, чакае сюрпрыз.

5.     Адносна будовы. Забітыя ўжо цалкам сваі і ў панядзелак будзе ўся неабходная дакументацыя. Калі толькі дазволіць надвор’е, будуць рабіць фундамент і ставіць сам будынак.

 У наступную нядзелю распачынаюцца рэкалекцыі. У гэтым годзе яны пройдуць не так, як гэта адбываецца звычайна – з пятніцы да нядзелі. Гэтым разам рэкалекцыі будуць адбывацца з нядзелі да аўторка. Яны пройдуць 7–9 снежня. Рэкалекцыі правядзе ксёндз-экзарцыст Чэслаў Паўлюкевіч з Росі. Ксёндз Чэслаў будзе мець навуку для парафіянаў цягам трох дзён падчас святых Імшаў: у нядзелю а 19.00, у панядзелак а 7.45 і а 19.00 і ў аўторак а 8.00 і а 19.00.

 7.      6 снежня ў нашай парафіі фотакарэспандэнт Віталь Палінеўскі правядзе курсы для хрысціянскіх фатографаў. Прашу ўсіх зацікаўленых падаць свае кардынаты на ўдзел. Напрыканцы капліцы ёсць спіс, прашу запісвацца. Курсы распачнуцца 6 снежня а 10.00 у капліцы.

Паведамленне ККББ на распачацце Году кансэкраванага жыцця

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

З волі Святога Айца Францішка ад першай нядзелі Адвэнту 2014 года да 2 лютага 2016 года ва ўсім Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год кансэкраванага жыцця.

Сённяшні свет патрабуе сапраўдных сведкаў, якія ўкажуць іншым сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці і шлях да Бога. Святы Айцец, абвяшчаючы Год кансэкраванага жыцця, хоча заклікаць законнікаў, каб сваім жыццём і радасцю спаткання з Уваскрослым яны абудзілі свет і былі сведкамі іншага спосабу чынаў, дзейнасці і жыцця.

На працягу бліжэйшага года нас чакае шмат падзеяў, каб мы лепш усвядомілі ролю кансэкраваных асобаў у Касцёле. Будзем жа імкнуцца лепей пазнаць багацце іх харызматаў і разнастайнасць спраў, якія яны здзяйсняюць.

Няхай Год кансэкраванага жыцця будзе таксама нагодай да малітвы за ўсіх тых, якія рэалізуюць сваё пакліканне ў законах, у свецкіх інстытутах ці ў індывідуальных формах кансэкраванага жыцця. Няхай ён будзе часам напружанай малітвы аб новых, шматлікіх і святых пакліканнях да служэння Богу і людзям.

З пастырскім благаслаўленнем
Каталіцкія Біскупы Беларусі

Паведамленне ККББ аб правядзенні

Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе

 Традыцыйна ў II Нядзелю Адвэнту прыпадае Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Заахвочваем усіх вернікаў узнесці малітвы ў інтэнцыі ахвярадаўцаў нашага Касцёла. Многія людзі добрай волі моляцца і складаюць матэрыяльныя ахвяры на патрэбы ў развіцці нашага Касцёла, а асабліва дапамагаюць касцёльным супольнасцям, якія знаходзяцца ў розных патрэбах.

Выказваючы сваю ўдзячнасць нашым дабрадзеям, пры дапамозе якіх узводзяцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі падчас кожнай святой Імшы 7 снежня. Няхай Пан Бог шчодра аддзячыць ім за адкрытасць і ахвярнасць.

З пастырскім благаслаўленнем
Каталіцкія Біскупы Беларусі

Падзяка: Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні: Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Святы Арханёле Міхале..; Тваёй абароне…;(3 разы) О кроў і вада, якія выплылі з найсвяцейшага сэрца Езуса, як крыніца міласэрнасці да нас, давяраем табе. ..