Ксёндз-вікарый Аляксандр Ашмянчук CSMA

Нарадзіўся 30 сакавіка 1993 года ў в. Збрашкі Шчучынскага р-ну Гродзенскай вобл. Быў ахрышчаны 10 красавіка 1993 года ў касцёле парафіяльным Святых Пятра і Паўла ў в. Старыя Васілішкі праз Кс. Юзафа Тыньца. Калі меў 8 месяцаў яго сям’я пераехала ў в. Васілішкі, якая цяпер з’яўляецца агра-гарадком. Там з 1999 па 2010 год вучыўся ў Васілішкаўскай Сярэдняй Школе. 25 мая 2003 года ў парафіяльным касцёле Святога Яна

Хрысціцеля ў Васілішках прыступіў да Першай Споведзі і Святой Камуніі. 28 красавіка 2007 года ў тым самым касцёле з рук Ксяндза Біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў Сакрамэнт Бежмавання абіраючы сабе імя Ян.

16 жніўня 2010 года распачаў пастулят у ордэне св. Міхала Арханёла (Zgro­madze­nie świętego Michała Archan­ioła) у Кракаве (Польшча).

8 верасня 2010 года распачаў навіцыят у в. Паўлікавіцы, які закончыў 8 верасня 2011 складаючы першыя законныя шлюбы на рукі генеральнага настаяцеля ордэна кс. Казіміра Радзіка CSMA.

З 2011 года па 2013 год вывучаў філасофію ў Кракаве на Інстытуце Тэалагічным Ксяндзоў Місіянераў, які з’яўляецца часткаю Універсытэта Папскага Яна Паўла II. З 16 жніўня 2013 года па 2014 год знаходзіўся на выхаваўчай практыцы ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у горадзе Мінску-Лошыца.

З 2014 па 2018 прадоўжыў навучанне тэалогіі ў Кракаве. 26 лютага 2018 здаў апошні экзамен Ex-universa і абараніў работу магістэрскую на тэму: “Вышэйшая Семінарыя Духоўнай Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала ў Кракаве ў 1945–1980 гадах” („Wyższe Sem­i­nar­ium Duchowne Zgro­madzenia św. Michała Archan­ioła w Krakowie w lat­ach 1945–1980”).

17 сакавіка 2016 года прыняў паслугу акалітату.

29 верасня 2016 года склаў вечныя абеты на рукі генеральнага асітэнта ордзена міхаліітаў кс. Рафала Камінскага.

13 мая 2017 года прыняў дыяканскае павячэнне ў семінарыйнай капліцы з рук біскупа Юзафа Дамброўскага CSMA, дапаможнага біскупа дыяцэзіі Лондан (Канада).

З 1 сакавіка па 6 мая 2018 адбываў дыяканскую практыку ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы ў Варшаве-Бэмова.

19 мая 2018 г. прыняў святарскае пасвячэнне з рук кардынала Станіслава Дзівіша ў Кракаве, Касцёл благаслаўлёнай Анелі Салявы.

22 ліпеня 2018 года стаў вікарыем парафіі Маці Божай Ружанцовай у горадзе Мінску ў районе Лошыца, а 1 жніўня распачаў свае абавязкі.