Ксёндз-пробашч Ян Юшко CSMA

Нарадзіўся 3 лістапада 1982 года ў в. Бабылі, Ваўкавыскага р-ну Гродзенскай вобл. Быў ахрышчаны ў гэтым жа годзе ў касцёле парафіяльным Святога Яна Хрысціцеля ў в. Мсцібава. У 1993 г. яго сям’я пераехала ў в. Шылавічы. Там з 1989 па 2000 год вучыўся ў Шылавічскай Сярэдняй Школе. У 1992 годзе прыступіў да Першай Споведзі і Святой

Камуніі ў парафіяльным касцёле Святой Тройцы у в. Шылавічы.

Пасля школы ад 8 студзеня 2001 года па 8 ліпеня 2002 году адбываў военскую службу ў інжынерна-сапёрных вайсках у горадзе Слоніме.

У 2002–2005 гадах працаваў у Будаўляна Мантажным Трэсце № 32 у Ваўкавыску.

16 жніўня 2005 года распачаў пастулят у ордэне св. Міхала Арханёла (Zgro­madze­nie świętego Michała Archan­ioła) у Кракаве (Польшча). 8 верасня распачаў навіцыят у в. Паўлікавіцы, які закончыў 8 верасня 2006 складаючы першыя законныя шлюбы. З 2006 года па 2008 год вывучаў філасофію ў Кракаве на Інстытуце Тэалагічным Ксяндзоў Місіянераў.

З 16 жніўня 2008 года па 2009 год знаходзіўся на выхаваўчай практыцы ў дзіцячым доме ў в. Паўлікавіцы.

З 2009 па 2013 прадоўжыў навучанне тэалогіі ў Кракаве, якое закончыў апошнім экзаменам Ex-universa і абараніў работу магістэрскую на тэму: „Залежнасць ад інтэрнэту як сацыяльная і маральная праблема” (“Uza­leżnie­nie od inter­netu jako prob­lem społeczno-moralny”).

29 верасня 2011 года склаў вечныя абеты, a 26 мая 2012 года прыняў дыяканскае пасвячэнне ў семінарыйнай капліцы з рук біскупа Дам’яна Мускуса, дапаможнага біскупа кракаўскай архідыяцэзіі.

25 мая 2013 г. прыняў святарскае пасвячэнне з рук апостальскага нунцыя на Беларусі Клаўдзіо Гуджароцці ў г. Гродна (Катэдра св. Францішка Ксавэра).

Пасля працаваў:

2013 –2015 г. – вікары ў парафіі Святой Троіцы ў Сталёвай Волі (Польшча).

2015–2017 г. – вікары ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у горадзе Мінску-Лошыца.

2017-218 – вікары ў парафіі Ўзвышэння Крыжа Святога ў Гурску, кала Торуня.

22 ліпеня 2018 года стаў пробашчам у парафіі Маці Божай Ружанцовай у горадзе Мінску-Лошыца.