Ксёндз Генадзь Кухарэвіч

Ксендз Генадзь КухарэвічНарадзіўся 15 ліпеня 1975 г. у в. Старадворцы Шчучынскага р-ну Гродзенскай вобл. Быў ахрышчаны ў 1975 г. у в. Васілішкі (парафія св. Яна Хрысціцеля). У гэтай жа парафіі прыступіў да Першай Камуніі і Бежмавання.

З 1982 па 1992 гг. вучыўся ў Васілішкоўскай сярэдняй школе.

8 ліпеня 1992 г. – распачаў пастулят у ордэне св. Міхала Арханёла (CSMA) у в. Паўлікавіцы (Польшча).

16 ліпеня 1992 г. – распачаў навіцыят у в. Паўлікавіцы (Польшча).

16 ліпеня 1993 г. – склаў першыя законныя шлюбы на рукі генеральнага настаяцеля ордэна кс. Казіміра Тамашэўскага (CSMA).

1993 – 1995 гг. – вывучаў філасофію ў Інстытуце Місіянераў у г. Кракаў (Польшча).

1995 – 1996 гг. – выхаваўчая практыка ў школе-інтэрнаце для разумова недаразвітых дзяцей у г. Маркі (Польшча).

1996 – 2000 гг. — вывучаў тэалогію ў Інстытуце Місіянераў у г. Кракаў (Польшча).

29 верасня 1998 г. – склаў вечныя шлюбы.

Травень 1999 г. – д’яканат (высвенчваў св. Памяці б-п Ян Храпак CSMA).

21 траўня 2000 г. – святарскае пасвячэнне.

Жнівень 2000 г. – дэкрэтам ордэна св. Міхала Арханёла (CSMA) прызначаны вікарыем у парафію св. Міхала Арханёла ў в. Паўлікавіцы (Польшча). Выкладаў катэхэзу ў школе ў в.Мітнёва (Польшча).

Жнівень 2003 г. – дэкрэтам ордэна св. Міхала Арханёла (CSMA) прызначаны да арганізацыі Парафіі Маці Божай Ружанцовай у г. Мінск.

Верасень 2003 г. – дэкрэтам кардынала Казіміра Свёнтка прызначаны пробашчам Парафіі Маці Божай Ружанцовай.