Клерык Аляксандр Ашмянчук

klerykНарадзіўся 30 сакавіка 1993 года ў в. Збрашкі Шчучынскага р-ну Гродзенскай вобл. Быў ахрышчаны 10 красавіка 1993 года ў касцёле парафіяльным Святых Пятра і Паўла ў в. Старыя Васілішкі праз Кс. Юзафа Тыньца. Калі меў 8 месяцаў яго сям’я пераехала ў в. Васілішкі, якая цяпер з’яўляецца агра-гарадком. Там з 1999 па 2010 год вучыўся ў Васілішкаўскай Сярэдняй Школе. 25 мая 2003 года ў парафіяльным касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Васілішках прыступіў да Першай Споведзі і Святой Камуніі.

28 красавіка 2007 года ў тым самым касцёле з рук Ксяндза Біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў Сакрамэнт Бежмавання абіраючы сабе імя Ян.

16 жніўня 2010 года распачаў пастулят у ордэне св. Міхала Арханёла (Zgro­madze­nie świętego Michała Archan­ioła) у Кракаве (Польшча).

8 верасня 2010 года распачаў навіцыят у в. Паўлікавіцы, які закончыў 8 верасня 2011 складаючы першыя законныя шлюбы на рукі генеральнага настаяцеля ордэна кс. Казіміра Радзіка CSMA. З

2011 года па 2013 год вывучаў філасофію ў Кракаве на Інстытуце Тэалагічным Ксяндзоў Місіянераў, які з’яўляецца часткаю Універсытэта Папскага Яна Паўла II.

З 16 жніўня 2013 года знаходіцца на выхаваўчай практыцы ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у горадзе Мінску.