Шкаплер Святога Арханёла Міхала

Шкаплер Святога Арханёла Міхала ёсць знешнім знакам прысвячэння сябе Святому Арханёлу Міхалу і прыналежнасці да міхаліцкай сям’і.

Мэтай ягонага нашэння з’яўляецца аднаўленне пашаны Святому Арханёлу Міхалу. Асобы, якія прынялі шкаплер, пакліканыя да ахвярнаага служэння Хрысту, Яго Касцёлу. Служэння ў адпаведнасці з духам ордэна Святога Арханёла Міхала, які месціцца ў закліках: «Хто ж, калі не Бог» і «Устрыманасць і праца».

Першы шкаплер Святога Арханёла Міхала з’явіўся ў ХІХ стагодздзі пры Касцёле святога Яўстафія ў Рыме. І прыналежыў да заснаванага ў Рыме 30 жніўня 1878 брацтва Святога Арханёла Міхала.

Першы шкаплер Святога Арханёла Міхала зацвердзіў Папа Ляон ХІІІ у ХІХ стагодздзі. Сённяшні шкаплер Святога Арханёла Міхала зацвердзіў настаяцель ордэна Святога Арханёла Міхала, ксёндз Казімір Радзік.

Папа Бэнэдыкт ХVІ у лісце да міхалітаў напісаў, што матывы прыняцця шкаплера ў знешняй форме маюць нагадваць таму, хто яго носіць, што дасвячае пераможнай дапамогі вялікага Абаронцы. Адкрываючы ў сабе веліч, дабрату і любоў Бога. А таксама, што няма большай значнасці, а ні іншага роўнага дабра па-за Богам – Стварыцелем і Панам усяго, што жыве. Частка шкаплера, якая спадае на плечы, азначае пазіцыю аддання волі Божай, трываючы цяжкасці і досведы і свайго жыцця. А вось пярэдняя частка, якая спадае на грудзі, павінна нагадваць, што сэрца чалавека павінна трымцець любоўю да Бога і бліжняга. Што мае ён адрывацца ад прывязанасцяў надзённых і праз заступніцтва Святога Арханёла Міхала старацца клапаціцца пра вечныя даброты. Шкаплер ёсць знакам выбрання Святога Арханёла Міхала асаблівым абаронцам у змаганні з грахом і спакусамі. Шкаплер – гэта строй Анёльскага войска. Падобна, як жаўнера ці светара можна пазнаць па вопратцы, так таго, хто належыць да супольнасці шкаплернай, можна пазнаць па гэтым знаку. Шкаплер – гэта вопратка, а заданнем вопраткі ёсць ахова цела. Шкаплер выконвае тую самую ролю ў жыцці духоўным: сцеражэ ад усяго, што магло б быць перашкодаю на дарозе да збаўлення. Гэта значыць – ад граху шатана, пекла. Нашэнне шкаплера ёсць крыніцаю ласкаў, якія дапамагаюць нам складаць ахвяру і выракацца сябе. І ад якіх, у сваю чаргу, паўстае патрэба змагання з грахом і наследаванне Хрыста.

Ёсць тры ўмовы прыняцця шкаплера:

  1. Прыняць шкаплер з рук светара альбо д’якана, на якіх ускладзена гэтае права.

  1. Насіць яго пастаянна на сабе.

  1. Адмаўляць штодзённа просты экзарцызм Папы Ляона ХІІІ:

«Святы Арханёле Міхале! Беражы нас у змаганні! Будзь нам абаронаю супраць спакусы і пастак злога духа. Пакорна просім: няхай яго знішчыць Пан Бог, а ты Князю войска нябеснага, магутнасцю Божай скінь у пекла шатана і іншых злых духаў, якія на згубу душ снуюць па свеце. Амэн!»

Аб тым, як і калі можна прыняць шкаплер Святога Арханёла Міхала у нашай парафіі, можна даведацца ў ксяндза Геннадзя.

ФОТА