Зараз праглядаецца рубрыка:

Парафія

DSC01432

Хрыстос Уваскрос! Рэзурэкцыйная працэсія

Дзве працэсіі рэзурэкцыйныя і тры Імшы святыя – так распачалася раніца Уваскрашэння Пана ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. Першую працэсію а 7.00 раніцы распачаў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч, а 9.00 раніцы працэсію ўзначаліў ксёндз–вікарый Ян Юшко. (Глядзець фота)

DSC01283-001

Вялікая Субота – Вігілія Ўваскрашэння Хрыста

Вігілійная Святая Імша Вялікай Суботы распачалася пры вогнішчы ў двары парафіяльнай капліцы. Дзесяткі вернікаў стаялі пры вогнішчы, каб пачуць «Святло Хрыста», прамоўленае святаром. Затым з Велікоднага Пасхала і з рук ксяндзра-пробашча Генадзя Кухарэвіча, а таксама ксяндза-вікарыя Яна Юшко парафіяне запалілі свае свечкі. (Глядзець фота)

DSC01220

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў стравы на Велікодны Стол

Кожную гадзіну Вялікай суботы ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбывалася асвячэньне страў на Велікодны стол. Асвячэнне распачалося а 9.00 раніцы і закончылася а 19.00 – незадоўга да пачатку Вігіліі Ўваскрашэння Пана. (Глядзець фота)

DSC01112

Вялікая пятніца – Крыжовы шлях Пана

Вялікая Пятніца ў парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалася Крыжовым шляхам за Бацькаўшчыну. Усе дванаццаць стацый Крыжовага шляху разам з пробашчам Генадзем Кухарэвічам парафіяне прайшлі ў двары касьцёла.(Глядзець фота)

IMG_9680

Вялікі чацвер – пачатак «трохдзённай» Святой Імшы

«Урачыстая святая Імша адпраўлецца за ўсіх святароў, якія служылі і служаць у парафіі Маці Маці Божай Ружанцовай» – гэтак распачаў урачыстую святую Імшу у Вялікі Чацвер ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. (Глядзець фота) 

IMG_9118

Нядзеля Пальмовая – пачатак Вялікага Тыдня

Пальмовай Нядзеляй у парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалі Вялікі Тыдзень. Цягам кожнай Святой Імшы ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч і ксёндз-вікарый Ян Юшко асвячалі вербы і звярталіся да парафіянаў з асаблівым казаннем. (Глядзець фота)

Крыжовы шлях

Аб’явы душпастырскія: Пятая нядзеля Вялікага посту, Нядзеля Пальмовая, Вялікі тыдзень, Нядзеля Ўваскрашэння Пана, Нядзеля Божай Міласэрнасці

Пятая нядзеля Вялікага посту Літургічны каляндар Аўторак, 4 красавіка: Святога Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла. Серада, 5 красавіка: Святога Вінцэнта Фэрэра, святара. Пятніца, 7 красавіка: Успамін святога Жана Батыста Сальскага, святара. Іншыя аб’явы на пятую нядзелю Вялікага Посту 1. Сардэчна запрашаем на Вялікапосныя Набажэнствы. Кожную пятніцу пасля Святой Імшы ў …

Святы Юзаф

Аб’явы душпастырскія: Трэцяя нядзеля Вялікага посту

Трэцяя нядзеля вялікага посту Літургічны каляндар Панядзелак, 20 сакавіка Урачыстасць Святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша Святая ў 8.00 раніцы, у 15.30 і ў 19.00. Імяніны Яго Святасці ганаровага Папы Бэнэдыкта ХVІ. Субота, 25 сакавіка: Урачыстасць Звеставання Пана. Дзень святасці жыцця. Імша Святая ў 8.00 раніцы і ў 19.00. Іншыя …

Вялікі пост

Аб’явы душпастырскія: 1 нядзеля Вялікага Посту

Літургічны каляндар Аўторак – 7 сакавіка – успамін Святых Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц. Серада – 8 сакавіка – успамін Св. Яна Божага, законніка. Чацвер – 9 сакавіка – успамін Св. Францішкі Рымскай, законніцы. Іншыя аб’явы 1. Распачаўся час Вялікага Посту. Вельмі сардэчна запрашаем на вялікапостныя набажэнствы. Кожную пятніцу пасля Святой …