Зараз праглядаецца рубрыка:

Парафіяльныя

Асвячэнне страў. 2014.

Асвячэнне страў – у чаканні вечара Вялікай Суботы

Адна з традыцыяў Вялікай суботы — асвячэнне страў на велікодны стол: хлеба на ўспамін таго, якім Езус накарміў натоўпы ў пустыні, мяса — на ўспамін баранка, якога спажываў Езус падчас пасхі з вучнямі ў Вячэрніку, і яек, што сімвалізуюць новае жыццё. (Фотаздымкі)

святарства

Віншуем з днём Святарства!

Дарагі кс. Генадзь! Ад усёй парафіі віншуем Вас з днём Святарства і ад шчырага сэрца дзякуем за Вашую святарскую паслугу! Жадаем радасці і сіл у крочанні за Хрыстом! Дарагі кл. Аляксандр, Вам таксама жадаем мужнасці і натхнення Святога Духа ў распачатай Вамі святарскай дарозе! За крокам крок у невядомасць Не …

Дзень Нараджэння клерыка Аляксандра

З Днём Нараджэння: клерыку Аляксандру – 21!

У апошнюю нядзелю другога месяца вясны – 30 сакавіка – свой 21 дзень нараджэння адзначыў клерык парафіі Маці Божай Ружанцовай Аляксандр Ашмянчук. Клерык Аляксандр з’яўляецца студэнтам сэмінарыі ў Кракаве, належыць да ордэна айцоў Міхалітаў і сёлета праходзіць гадавую практыку ў парафіі. Клапатлівы і сумленны, добры і адказны клерык Аляксандр – …

Рэкалекцыі велікапосныя. 2014.

Велікапосныя рэкалекцыі: вера – каштоўны Божы дар

Напрыканцы сакавіка ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбыліся традыцыйныя Велікапосныя рэкалекцыі. На запрашэньне ксяндза-пробашча Генадзя Кухарэвіча, іх правёў айцец Станіслаў з ордэна Палатынцаў, пробашч парафіі ва Уруччы ў Мінску. (Фотаздымкі).

Свята Святога Юзафа

У свята Святога Юзафа адбылося асвячэнне фігуры Святога Юзафа

 З нагоды ўрачыстасці святога Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі — 19 сакавіка ксёндз-пробашч Генадзь Куцхарэвіч асьвяціў фігуру сьвятога Юзафа ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. (Фотаздымкі)

Каб захапіцца, трэба затрымацца

“Каб захапіцца, трэба затрымацца…”

У нядзелю, 9 сакавіка, ксёндз-пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай Генадзь Кухарэвіч узначаліў Святую Імшу ў мінскім Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая транслявалася ў прамым эфіры Беларускага радыё. Ксёндз Генадзь прысвяціў сваё казанне тэме духоўнага ўзрастання падчас Вялікага Посту. “І калі сыходзілі з гары, Езус загадаў ім кажучы: “Нікому …

Суботнік

Падрыхтоўка да свята – праца духоўная і фізічная

Разам з пачаткам Вялікага посту – часу духоўных практыкаванняў і ўзрастання ў веры – вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалі падрыхтоўку да свята практычную. А менавіта — у чацвер і суботу кожнага тыдня людзі збіраюцца, каб прыбраць капліцу і яе тэрыторыю пасля зімы. Гэтай працы не цураюцца ні людзі сталыя, ні …

Серада Папяльцовая

Вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалі Вялікі Пост

У сераду, 5 сакавіка, вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай разам з паўсюдным Касцёлам распачалі Вялікі Пост. У першыя дні месяца — чацвер, пятніцу і суботу, а таксама падчас святаў у парафіі адпраўляюцца дзве святыя Імшы, а 8.00 раніцы і а 19.00 увечары. Гэтым разам святых Імшаў было тры — дадатковая …