Зараз праглядаецца рубрыка:

Парафіяльныя

Бласлаўлёны Браніслаў

БЛАГАСЛАЎЛЁНЫ БРАНІСЛАВЕ, МАЛІСЯ ЗА НАС!

30 студзеня ўсе міхаліты адзначаюць свята свайго Айца заснавальніка – бл. Браніслава Маркевіча. А 19:00 гадзіне ў нашай капліцы адбылася урачыстая Святая Імша, галоўнай інтэнцыяй якой была просьба аб дальнейшым развіцці Ордэна Святога Міхала Арханёла, а таксама аб Божым благаслаўленні для ўсіх спраў нашай Супольнасці. Пасля Святой Імшы адбылося набажэнства …

DSC_0291

Божанараджанёвая пастанова і даўгачаканы візіт Св. Мікалая

13 студзеня пасля Святой Імшы а 12 гадзіне ў нашай капліцы адбылася божанараджанёвая пастанова, якую падрыхтавалі с. Любаміра, наша арганіска Анастасія Усніч, а таксама дзеці нашай парафіі. Праз увесь перыяд Нараджэння Пана кожны чалавек разважаў вялікую таямніцу прыйсця Езуса Хрыста на свет. Анёлы, пастушкі і мудрацы вялі нас да ясляў, …

Калядныя адведзіны

Калядныя адведзіны ў 2019 годзе

Кожны год у пэрыяд Нараджэння Пана душпастары нашай парафіі праводзяць пастырскае наведванне сем’яў. Калядныя адведзіны – гэта перадусім малітва і благаслаўленне сям’і, асвячэнне дамоў і кватэр, а таксама магчымасць размовы са святаром. Таксама кватэтэра мусіць быць падрыхтавана асаблівым чынам. Падчас адведзін стол павінен быць засланы белым абрусам, на ім крыж, …

advent1

Адвэнт і расклад Імшаў Раратніх

АДВЭНТ І РАСКЛАД СВЯТЫХ ІМШАЎ РАРАТНІХ Сёння ў Касцёле Каталіцкім распачынаецца  новы літургічны год. Мы уступаем у перыяд званы Адвэнтам – поўным надзеі і радасным чаканнем на прышэсце Пана. Гэты літургічны перыяд складаецца з чатырох нядзель і дзеліцца на дзве часткі. Першая, якая працягваецца да 16 снежня, прыпамінае нам, што …

Радыё Марыя

Трансляцыі Св. Імшаў з нашай парафіі на Радыё Марыя

Дарагія парафіяне! Дзякуючы падтрымцы ахвярадаўцаў і дапамоге Радыё Марыя мы маем магчымасць кожны аўторак і пятніцу слухаць трансляцыі Святых Імшаў ў 19.00. Ваш браўзер не патрымлівае элемент audio.   Чытаць навіну на сайце Радыё Марыя

Першая Святая Камунія, 2015

Першая святая Камунія ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы

Свята Спаслання Духа Святога ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адсвяткавалі асаблівым чынам: да сакрамэнту Першай Святой Камуніі прыступілі 15 дзяцей. (Глядзець фотаздымкі).

дзякуем

Разам пабудуем Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрнасці

Рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Ружанцовай у Мінску будуе найбуйнейшы ў Беларусі каталіцкі храм — першы Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрнасці. Будаўніцтва патрабуе шмат фінансавых выдаткаў, таму дзякуем усім, хто ахвяруе, ахвяраваў ці будзе ахвяраваць на будаўніцтва Касцёла. Таксама просім аб малітве аб добрым вырашэнні ўсіх сітуацый, звязаных з нашым вялікім праектам. …